Жыццё банка
30.04.2015

«Беларусбанк» падтрымлівае рэспубліканскую патрыятычную акцыю «Кветкі Вялікай Перамогі» (прэс-рэліз)

Найстарэйшы фінансавы інстытут вырашыў актыўна падтрымаць рэспубліканскую патрыятычную акцыю «Кветкі Вялікай Перамогі». З 4 па 11 мая 2015 года ў дрэс-код супрацоўнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» будзе дабаўлена бутаньерка «Кветкі Вялікай Перамогі».

«Беларусбанк» унёс сваю лепту ў перамогу савецкага народа над фашызмам. Многія работнікі ашчадных кас ваявалі на фронце, прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях, падпольнай і партызанскай барацьбе, працавалі ў тыле ворага. Абставіны ваеннага часу дыктавалі ашчадным касам свае задачы, галоўнымі з якіх былі захаванне і вываз каштоўнасцей, дакументацыі і архіваў. Сёння ў банку 37 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ім будзе аказана матэрыяльная падтрымка па праграме «Клопат». Падарункі будуць уручаны і ад банкаўскіх грамадскіх арганізацый. Усе кліенты-ветэраны і акцыянеры-ветэраны таксама атрымаюць віншаванні ад банка.

У «Беларусбанку» пачата работа па стварэнні галерэі памяці аб членах сем’яў работнікаў банка, якія абаранялі Радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны, у рамках праекта «Неўміручы батальён». У структурных падраздзяленнях будуць афармляцца стэнды і Кнігі памяці з інфармацыяй і фатаграфіямі герояў ваенных гадоў.

Актыўна праходзяць акцыі па добраўпарадкаванні месцаў баявой славы, воінскіх пахаванняў.

70-годдзю Вялікай Перамогі прысвечаны і фестываль песні і паэзіі «Факел памяці», фінал якога адбудзецца 7 мая ў Мінску. У гэты ж дзень у Цэнтральным офісе банка пройдзе адкрыццё маштабнай фотавыставы, прысвечанай трагічным і гераічным ваенным падзеям.

Знакавым праектам абяцае стаць фотаальбом «Перамога. Помнім і ганарымся», выдадзены банкам сумесна з інфармацыйным агенцтвам «БЕЛТА». Ён будзе перададзены ў раённыя бібліятэкі, бібліятэкі вну і падшэфных устаноў адукацыі, дамам сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў «Беларусбанк».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»