Жыццё банка
23.04.2015

Супрацоўнікі «Беларусбанка» прынялі актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку

У мінулую суботу тысячы супрацоўнікаў банка аб’ядналі свае намаганні для таго, каб зрабіць свет вакол сябе больш чыстым, акуратным, утульным. У кожным структурным падраздзяленні акультурвалі тэрыторыю, саджаючы дрэвы, кусты і кветкі, наводзілі парадак на рабочых месцах.

Тон і настрой гэтаму суботніку задало кіраўніцтва банка: Праўленне сумесна з дырэктарамі дэпартаментаў цэнтральнага апарата асабіста папрацавалі каля цэнтральнага офіса па праспекце Дзяржынскага, 18.

{gallery_30515}