Жыццё банка
07.04.2015

«Беларусбанк» падвёў вынікі Global Money Week – 2015

{gallery_30465}

«Беларусбанк» як адзін з самых актыўных удзельнікаў дзяржаўнай праграмы павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва правёў у рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі каля 500 адукацыйных мерапрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, удзел у якіх прынялі больш за 25 тысяч навучэнцаў і студэнтаў.

Спецыялісты банка традыцыйна падрыхтавалі ўрокі фінансавай граматнасці, лекцыі, прэзентацыі, віктарыны, конкурсы, семінары, трэнінгі, дні адчыненых дзвярэй, арганізавалі экскурсіі па банкаўскіх установах і Музеі гісторыі Ашчаднай справы ААТ «ААБ Беларусбанк». Групы па фінансавай граматнасці пастараліся разнастаіць гэтыя мерапрыемствы.

У цэнтральным апараце праведзены Дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа. Для іх былі арганізаваны экскурсіі ў залу пасяджэнняў Праўлення Банка, аперацыйнае ўпраўленне, Музей гісторыі Ашчаднай справы ААТ «ААБ Беларусбанк», спартыўную і трэнажорную залы. Арганізаваны семінар-прэзентацыя аб рабоце банка па павышэнні фінансавай граматнасці.

У афіцыйных групах сацыяльных сетак ААТ «ААБ Беларусбанк» праведзена віктарына «Фінансы вакол нас!».

Навучэнцы ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці прынялі ўдзел у творчым конкурсе лепкі «Беларускiя грошы дзiцячымi вачамi» на базе філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

У шэрагу банкаўскіх устаноў Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай, Віцебскай вобласці і г.Мінска адбыўся конкурс малюнкаў для школьнікаў «Зберажэнні сёння для надзейнай будучыні». Асноўнымі тэмамі малюнкаў былі: «Тут працуе мая мама!», «Што такое грошы»,     «Што такое сямейны бюджэт», «Грошы любяць лік», «Накапі – потым купі», «Асцярожнасць у тратах – залог поспеху ў жыцці», «Мая фінансавая бучыня», «Адкуль бяруцца грошы».

Новая гульня, якая дапамагае самым маленькім асвойваць свет фінансаў, з’явілася дзякуючы сумесным намаганням педагогаў і супрацоўнікаў філіяла №200 – Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк». Умелыя рукі выхавацеляў яшчэ ў адной дашкольнай установе горада стварылі для дзетак маленькі банкамат, які выглядае амаль як сапраўдны. А «Беларусбанк» дапамог абсталяваць у групе месца банкаўскага работніка, дзе ёсць камп’ютар і калькулятар, картрыдар і пін-пад для плацежных картак, маецца нават прыбор для кантролю сапраўднасці банкнот. Дзякуючы гульні дзеці будуць атрымліваць фінансавыя веды і навыкі, а таксама вучыцца будаваць адносіны ў сучасным грамадстве і адзін з адным. Гэта ўжо трэці дзяцячы сад паўночнай сталіцы, дзе абсталяваны спецыяльны куток для пачатковага эканамічнага выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак.

Спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення традыцыйна выкарыстоўваюць казачныя сюжэты і тэатральныя пастановы для прысвячэння дзяцей у таямніцы свету фінансаў. Казачныя персанажы ў даступнай гульнёвай форме даносяць да школьнікаў асновы фінансавых ведаў.

У філіяле №511 г. Мінска праведзена выстава сценгазет на тэму «Мы ЗА фінансавую граматнасць!».

Улічваючы, што 2015 год – Год моладзі, «Беларусбанк», цесна супрацоўнічаючы з адміністрацыямі раёнаў і грамадскімі аб’яднаннямі, арганізаваў шэраг сумесных з БРСМ мерапрыемстваў пад адной тэмай «Асноўныя прынцыпы зносін з грашыма».

Шмат добрых слоў і станоўчых водгукаў атрымалі банкаўскія спецыялісты за такую неабходную і актуальную работу.

Дзеці – удзельнікі мерапрыемстваў зрабілі адназначны вывад: атрыманая інфармацыя ім абавязкова спатрэбіцца ў будучым.

«…Мы даведаліся шмат новага і карыснага...», « … я лічу, што атрыманыя веды пра банк мне дапамогуць у будучым…», «… мне спадабалася выступленне супрацоўнікаў банка, таму што яны расказалі нам аб дзіцячых картках. Цяпер і я змагу карыстацца такой карткай…», «…было цікава і карысна даведацца аб дзіцячай картцы. Я думаю, што цяпер у мяне будзе ўласная картка, як у мамы…» – гэта толькі невялікая частка водгукаў дзяцей.

«Дзякуй «Беларусбанку»! спадзяёмся на далейшае цікавае супрацоўніцтва!» – выказалі пажаданне кіраўнікі ўстаноў адукацыі.

Работа па павышэнні фінансавай граматнасці працягваецца.