Жыццё банка
03.03.2015

У «Беларусбанку» рэалізоўваецца праект «Творчыя сустрэчы ў банку»

Напярэдадні Дня жанчын сцэну актавай залы цэнтральнага апарата ААТ «ААБ Беларусбанк» выйшаў творчы калектыў «ТрыТфармаТ» Тэатра-студыі кінаакцёра. Ён прадставіў спектакль «На тым жа месцы ў будучым годзе…» па п’есе канадскага пісьменніка Бернарда Слейда. Гісторыю кахання з непрадказальным сюжэтам бліскуча расказалі вядомыя беларускія акцёры – Вера Палякова, Віктар Рыбчынскі, Аляксандр Бранкевіч.

Спектакль адбыўся ў рамках ініцыяванага прафсаюзнай арганізацыяй праекта «Творчыя сустрэчы ў банку» і быў прымеркаваны да вясновага жаночага свята. Месяцам раней адбылася сустрэча з аўтарам і выканаўцам Анатоліем Длузскім.

{gallery_30379}