Жыццё банка
26.02.2015

«Беларусбанк» — F.C. Saint-Sebastian: 7:6

20.02.2015 года ў спартыўнай зале галаўнога офіса ў рамках конкурса "Згуляй з Беларусбанкам" прайшоў таварыскі матч па міні-футболе паміж камандамі «Беларусбанк» — F.C. Saint-Sebastian (г. Гомель).

Яшчэ ў студзені ў нашай афіцыйнай супольнасці «ВКонткте» быў абвешчаны конкурс «Згуляй з «Беларусбанкам». Яго правілы былі вельмі простыя: камандам, якія жадаюць прыняць удзел у таварыскім матчы, неабходна было выкласці ў альбом калектыўнае фота і набраць максімальную колькасць лайкаў.

Набраўшы больш за 1,1 тыс. лайкаў, пераможцам конкурсу стала гомельская каманда F.C. Saint-Sebastian. «Аматарскі футбольны клуб, створаны для здзяйснення футбольнай гісторыі і заваёвы шматлікіх трафеяў», — пішуць пра сябе ў супольнасці «ВКонткте» рабяты з Гомеля.

Трэба адзначыць, што гульня атрымалася даволі напружанай. У першым тайме маладыя хлопцы з каманды F.C. Saint-Sebastian прымусілі хвалявацца вопытных гульцоў нашай каманды, забіўшы падрад некалькі галоў.

Выніковы лік таварыскага матча па міні-футболе — 7:6 на карысць каманды «Беларусбанка».

{gallery_30366}