Моладзь «Беларусбанка» выбірае тэмп і хуткасць

Галіновы камітэт «БРСМ» ААТ «ААБ Беларусбанк» правёў спаборніцтвы па картынгу. Мерапрыемства прайшло  на базе картынг-клуба «Фарсаж» і сабрала 76 банкаўскіх супрацоўнікаў г.Мінска і вобласці. На думку арганізатараў, падобныя акцыі садзейнічаюць фарміраванню станоўчых адносін да спорту, культывуюць здаровы лад жыцця маладога пакалення, садзейнічаюць павышэнню карпаратыўнага духу.

Галоўны прыз спаборніцтваў – пераходны кубак у самай прэстыжнай намінацыі, у каманднай гонцы, атрымала каманда філіяла №519 ААТ «ААБ Беларусбанк».

Выдатныя вынікі паказалі ўдзельнікі спаборніцтваў у асабістым заліку.