Жыццё банка
05.01.2015

У падарунак – радасць стасункаў

ААТ «ААБ Беларусбанк» традыцыйна прымае ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

30 снежня 2014 года дэлегацыя «Беларусбанка» на чале з намеснікам Старшыні Праўлення Уладзімірам Занько наведала Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Установа атрымала ў падарунак ад банка тэлевізар, дывановыя вырабы і прысмакі.

У гэтый жа дзень работнікі цэнтральнага апарата банка віншавалі дзяцей у сталічнай дапаможнай школе-інтэрнаце № 7 і ўручылі два новыя тэлевізары.