Жыццё банка
19.12.2014

«Чароўная карта» пабывала ў Жабінцы

{gallery_30239}

«Беларусбанк» сумесна з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ правёў імправізаваны ўрок базавых правіл фінансавай граматнасці «Чароўная карта» на базе карпаратыўнага кліента банка ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі прадпрыемства з дзецьмі, педагогі і вучні Жабінкаўскай агульнаадукацыйнай школы. Не застаўся ў баку ад падзеі і кіруючы склад цукровага завода.

Каб засвойваць правілы безнаяўнага разліку не было сумна, арганізатары падрыхтавалі лёгкія і цікавыя формы падачы інфармацыі. Напачатку госці даведаліся, у якіх краінах упершыню з’явіліся плацежныя карткі, дзе яны найбольш актыўна выкарыстоўваюцца і якія дзяржавы маюць свае нацыянальныя плацежныя сістэмы.

Правілы лепш засвойваюцца, калі іх адразу замацаваць на практыцы. Такой «адпрацоўкай» стаў майстар-клас па аплаце паслуг і пераводзе грошай праз інфакіёск. Таксама ў прысутных была магчымасць паўдзельнічаць у гульні «Анаграмы».

Не прыйшлося сумаваць і самым маленькім. Дзяцей забаўлялі аніматары, мастакі, блазны, раставыя лялькі. Усё гэта стварала адчуванне свята. Станоўчыя эмоцыі дзяцей перадаваліся дарослым, што, безумоўна, не магло не ўплываць на адносіны да арганізатараў свята і да прапанаваных банкаўскіх прадуктаў у цэлым.

Кліенты цікавіліся ў банкаўскіх спецыялістаў укладнымі аперацыямі, крэдытамі, плацежнымі карткамі, рэгістраваліся для ўдзелу ў дысконтнай праграме «Е-плюс», падключаліся да М-банкінгу і Інтэрнэт-банкінгу. Карысталіся попытам і 2 партатыўныя інфакіёскі, у якіх можна было правесці шырокі спектр плацяжоў. Асобую цікавасць выклікала акцыя «Прыз у абмен на безнаяўны чэк» у рамках якой многія кліенты банка атрымалі памятныя сувеніры ад арганізатараў акцыі.

Па водгуках кліентаў, гэта мерапрыемства бало не проста цікавым, але і вельмі карысным, паколькі дазволіла многім павысіць сваю фінансавую культуру, даведацца шмат новага аб магчымасцях выкарыстання картачных прадуктаў, новых сэрвісаў.

Арганізатары абяцаюць, што гэта мерапрыемства — усяго толькі першы крок. Наперадзе кліентаў з усіх куткоў рэспублікі чакае яшчэ шмат цікавых забаўляльна-пазнавальных праектаў ад «Беларусбанка» і БЕЛКАРТ.