«Беларусбанк»: вялікай сям’і – вялікі аўтамабіль (прэс-рэліз)

У рамках дабрачыннага сацыяльнага праекту «Беларусбанк. Вектар дабрыні» шматдзетнай сям’і Вайтасевіч з Магілёва і дзіцячаму дому сямейнага тыпу Тарган-Дашкевіч з Оршы перададзены мікрааўтобусы.

На фота: сям’я Вайтасевіч прымае падарунак ад прадстаўнікоў ААТ «ААБ Беларусбанк»

У сям’і Вайтасевіч выхоўваецца сямёра ўласных непаўналетніх дзяцей і двое дзяцей-сірот з дзіцячага дома. Бацькі-выхавацелі Тарган-Дашкевіч, маючы дваіх уласных дзяцей, узялі на выхаванне восем сацыяльных сірот з інтэрнатаў.

Па меркаванні бацькоў, дзякуючы «Беларусбанку» вырашана іх транспартная праблема. Цяпер вазіць дзяцей у школу, спортзал, паліклініку ці для сямейнага адпачынку на прыроду будзе лягчэй і прасцей.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»