Жыццё банка
06.11.2014

Працоўны калектыў ААТ «ААБ Беларусбанк» у бягучым годзе папоўнілі 402 маладыя спецыялісты (прэс-рэліз)

Традыцыйная цырымонія ўшанавання маладых спецыялістаў адбылася 5 лістапада 2014 года ў «Беларусбанку».

У гэтым годзе ў працоўны калектыў найстарэйшага фінансава-крэдытнага інстытута прынята на працу 402 выпускнікі дзённых аддзяленняў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў рэспублікі. Асноўнымі пастаўшчыкамі высокапрафесійных банкаўскіх кадраў з’ўляюцца Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ, Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання, Мінскі фінансава-эканамічны каледж.

Вітаючы молодзь, старшыня праўлення падкрэсліў, што новыя супрацоўнікі не павінны забываць, што «Беларусбанк» - гэта 50% банкаўскага рынку і працаваць у ім не толькі гонар, але і адказнасць. Кіраўнік расказаў пра свой вопыт уваходжання ў прафесію і запэўніў, што ў банку знойдзецца прымяненне ведам і навыкам учорашніх студэнтаў, а крэатыўнасць, жаданне працаваць, здаровыя амбіцыі і падтрымка калектыву дазволяць рэалізаваць свой творчы патэнцыял.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі профільных навучальных устаноў і прадпрыемстваў – карпаратыўных кліентаў банка.

 {gallery_30148}