Жыццё банка
03.11.2014

«Беларусбанк» прыняў удзел у выстаўцы «БАНК. СТРАХАВАННЕ. ЛІЗІНГ» (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» прыняў самы актыўны ўдзел у 9-й спецыялізаванай выстаўцы «БАНК. СТРАХАВАННЕ. ЛІЗІНГ». У гэтым годзе яна праходзіла з 30 кастрычніка па 01 лістапада 2014 года ў Рэспубліканскім палацы спорту ў Мінску і была прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня зберажэнняў.

Акцэнт зроблены на папулярызацыю дыстанцыйных плацяжоў і фінансавую граматнасць. На стэндзе «Беларусбанка» наведвальнікі выстаўкі мелі магчымасць правесці плацяжы ў інфакіёску і бясплатна падключыцца да мабільнага банкінгу, дадацца ў падпісчыкі груп банка ў сацыяльных сетках, паўдзельнічаць у віктарыне на веды ў галіне фінансаў.

Для будучых кліентаў — сённяшніх школьнікаў — была арганізавана спецыяльная прэзентацыя па фінансавай граматнасці. Дзеці вучыліся планаваць бюджэт, глядзелі павучальны мультфільм «Урокі цётухны Савы», адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў конкурсе вершаў «Бурымэ»: складалі чатырохрадкоўі на банкаўскую тэматыку з выкарыстаннем зададзеных рыфмаў.

Стэнд «Беларусбанка» наведала каля 6 тысяч чалавек.

{gallery_30139}

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»