Жыццё банка
22.10.2014

Дзеці супрацоўнікаў «Беларусбанка» прынялі ўдзел у конкурсе «Юны фінансіст»

{gallery_30113}

У конкурсе па фінансавай граматнасці сярод дзяцей супрацоўнікаў айчынных банкаў «Юны фінансіст» другое месца заняла каманда ААТ «ААБ Беларусбанк». У каманду ўвайшлі Ваня Міхаленка, Мікіта Скараходаў, Мілена Івуць, Жэня Зайцаў і Ліза Канапелька. Хлопчыкі і дзяўчынкі годна прадставілі творчую прэзентацыю «Што такое банк і для чаго ён патрэбны людзям», праявілі эруды­цыю, бліскуча адказвалі на шматлікія пытанні пра фінансы, умела зашыфравалі ў рэбусах бан­каўскія тэрміны.

Ідэя правядзення такога конкурса належыць Асацыяцыі беларускіх бан­каў.

Арганізатары спадзяюцца, што фінансавая граматнасць стане залогам будучых поспехаў сённяшніх школьнікаў, навучыць дзяцей беражліва ставіцца да грошай, дазволіць кантраляваць асабістыя даходы і выдаткі.