Жыццё банка
02.10.2014

Сустрэчы членаў ветэранскіх арганізацый адбыліся ў структурных падраздзяленнях «Беларусбанка» ў Дзень пажылых людзей

{gallery_30074}

У галаўны офіс банка запрасілі былых супрацоўнікаў цэнтральнага апарата і філіялаў Мінска.

У музеі была размешчана выстаўка творчых работ людзей паважанага ўзросту. Для гасцей ладзілася экскурсія па музеі «Беларусбанка» і прэзентацыя ў АПЕРУ школы фінансавай граматнасці для пенсіянераў. Ветэраны з дапамогай кансультантаў удасканальвалі свае навыкі ў самаабслугоўванні праз інфакіёскі і Інтэрнэт-банкінг.

Святочнае мерапрыемства мела працяг у кафэ, дзе гасцей чакаў канцэрт мастацкай самадзейнасці і нязмушаныя зносіны.

З вітальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня Рэспубліканскага савета БГАВ «Беларусбанка» Аляксандр Саладуха, намеснік Старшыні Праўлення Уладзімір Занько, намеснік старшыні Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі Аляксандр Бабіцкі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»