{gallery_30056}
“Беларусбанк” падтрымаў нацыянальны спартыўны фестываль “МОВА СUP”, што ў нядзелю прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Яго правядзенне ініцыіравала вядомая плаўчыха, алімпійская прызёрка, чэмпіёнка свету і Еўропы, а таксама рэкламны твар банка — Аляксандра Герасіменя.
У рамках фестывалю каманды шэрагу устаноў і арганізацый беларускай сталіцы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па міні-футболе, стрытболе, плаванні, лёгкай атлетыцы, бадмінтоне, гіравым спорце і інш. Знайшоўся занятак падушы для ўсіх жадаючых.
Беларусбанк на “МОВА СUP” прадстаўлялі 23 чалавекі. Яны змагаліся ў камандных спаборніцтвах па міні-футболе, стрытболе, плаванні, лёгкай атлетыцы, гіравым спорце і бадмінтоне. У апошніх двух відах нашы спартсмены “ўзялі” трэція месцы: старэйшы інкасатар аддзела інкасацыі з філіяла № 519 Аляксандр Герасімчык і спецыяліст 1-й катэгорыі аддзела тэхнічнага абслугоўвання цэнтральнага апарата Ігар Газізаў падымалі гіру, вагой 24 кг, а вядучы спецыяліст аддзела банкаўскіх плацежных картак філіяла № 527 “Белжэлдор” і галоўны спецыяліст аддзела АВАР — распрацовак праграмнага забяспечання цэнтральнага апарата Юлія Паўлоўская гулялі ў бадмінтон.
На вышэйшую прыступку п’едэстала ў гэты дзень таксама давялося падняцца Аляксандры Герасімені — разам з камандай “Беларусбанка”, якая стала карпаратыўным пераможцам.
Адметна тое, што большасць прысутных на фестывалі стараліся размаўляць на матчынай мове.
“Свет глабалізуецца, аб’ядноўваецца, мы павінны чымсьці адрознівацца ад іншых, і, як я лічу, нам у гэтым дапамогуць зносіны на роднай мове. Не ведаю, чаму мы саромеемся размаўляць па-беларуску ў звычайным жыцці. Але разам з ростам нацыянальнай свядомасці, спадзяюся, беларуская мова атрымае шырокае выкарыстанне”, — лічыць Аляксандра. Варта адзначыць, што майстар-клас для маленькіх плаўцоў яна праводзіла таксама на беларускай мове.
Плануецца, што ў наступны раз “МОВА СUP” запросіць гасцей праз 6 месяцаў.
Прэс-служба ААТ “ААБ Беларусбанк”