Жыццё банка
03.09.2014

Банкаўскі актыў «Белай Русі» павіншаваў першаклашак

У рамках дабрачыннай акцыі «У школу – з Белай Руссю», прымеркаванай да пачатку навучальнага года, арганізацыя па вытворчым прынцыпе РГА «Белая Русь» ААТ «ААБ Беларусбанк» павіншавала Днём ведаў дзяцей з пяці дамоў сямейнага тыпу, якія пражываюць у Маскоўскім раёне Мінска. Гэты раён абраны не выпадкова – цэнтральны офіс банка размешчаны менавіта ў ім. Пяці першаклашкам уручаны заплечнікі з наборам канцылярскіх прылад да школы, а кожнай сям’і – па планшэту.

{gallery_29995}