1 верасня 2014 года ў будынку цэнтральнага апарата Беларусбанка для школьнікаў некалькіх мінскіх школ і гімназій, якія з’яўляюцца трымальнікамі «Карты навучэнца», было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ведаў.
Для сваіх юных кліентаў супрацоўнікі Беларусбанка арганізавалі экскурсію па музею з унікальнай экспазіцыяй, дзе дзеці пазнаёміліся з гісторыяй банкаўскай справы ў Беларусі. Удзельнікі таксама пабывалі ў дзеючай аперацыйнай зале, дзе іх пазнаёмілі са спецыфікай банкаўскага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, расказалі пра розныя фінансавыя паслугі, перавагі правядзення безнаяўных плацяжоў, а таксама паказалі прынцып работы банкамата, інфакіёска і іншых сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
З асаблівым энтузіязмам удзельнікі мерапрыемства паставіліся да магчымасці задаць пытанні, якія іх цікавяць, у тым ліку пра «Карту навучэнца», непасрэдна кіраўніцтву банка.
«Карта навучэнца» – унікальны для Рэспублікі Беларусь праект, рэалізаваны ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
Картка прызначана для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай плацежнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента, які дазваляе выкарыстоўваць картку як электронны пропуск або электронны ключ па ўліку часу.
У цяперашні час выпуск картак «Карта навучэнца» ажыццяўляецца ў 11-і ўстановах адукацыі г.Мінска, у якіх навучаецца каля 10 тыс. навучэнцаў.