Жыццё банка
05.08.2014

У Беларусбанку прайшоў трынаццаты турыстычны злёт

У трынаццаты раз у Беларусбанку прайшоў турыстычны злёт. У гэтым годзе ён прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 10-годдзю Аб'яднанай банкаўскай прафсаюзнай арганізацыі.

Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык адзначыў, што побач з філасофіяй мерапрыемства - а гэта патрыятычнае выхаванне моладзі, прасоўванне здаровага ладу жыцця, згуртаванне калектыву, умацаванне духу карпаратыўнасці - злёт з'яўляецца самым папулярным карпаратыўным святам здароўя, выдатнага настрою, новых знаёмстваў і сустрэч.

«Удзельнікі каманд, якіх захліствае бура эмоцый, у сумленнай барацьбе нязменна пацвярджаюць сваю спартыўную падрыхтоўку і велізарную волю да перамогі. А гэта залог руху толькі наперад, каб, не спыняючыся на дасягнутых выніках, ісці да самых высокіх мэт. І хай пераможа наймацнейшы! », - дадаў кіраўнік.

У праграме злёту - спаборніцтвы па 6 відах спорту, кубак па аэробіцы, творчыя конкурсы, у якіх прынялі ўдзел больш за 500 работнікаў банка - лепшых спартсменаў, самадзейных артыстаў і проста творчых людзей, радавых супрацоўнікаў і кіраўнікоў з усіх абласцей нашай рэспублікі.

Па выніках спаборніцтваў і конкурсаў першае месца журы прысудзіла камандзе Цэнтральнага апарата і філіялаў г.Мінска. Даругое месца дасталася камандзе Брэсцкага абласнога ўпраўлення, а трэцяй на п'едэстал узышла дружына Мінскага абласнога ўпраўлення.

Таксама ў гэтыя дні прайшлі спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, знаёмства з прагажосцю Валожынскага раёна. Словам, добры сямейны адпачынак, дзе кожны знаходзіць занятак даспадобы.

{gallery_29925} 

Прэс-служба ААТ  «ААБ  Беларусбанк»