Жыццё банка
12.06.2014

Вывучаем змяненні і дапаўненні ў працоўнае заканадаўства

 {gallery_29825}

Семінар «Змяненні ў Працоўны  кодэкс Рэспублікі Беларусь», які адбыўся ў Цэнтральным офісе банка, сабраў спецыялістаў па рабоце з персаналам, юрыдычных служб, прадстаўнікоў прафсаюза. Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Ксенія Кенік давяла інфармацыю аб новаўвядзеннях пры прыёме на работу супрацоўніка. Партнёр юрыдычнай групы «Статут», кансультант у галіне заканадаўства аб працы Вадзім Грыгор'еў праінфармаваў аб змяненнях працоўнага дагавору.

Арганізатары семінара ўпэўнены, што зацікаўленыя асобы змогуць атрымаць адказы на ўзнікшыя пытанні аб прывядзенні заключаных з работнікамі кантрактаў і працоўных дагавораў у адпаведнасць са змененым заканадаўствам. Дарэчы, змяненні і дапаўненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь уступяць у сілу 25 чэрвеня 2014 года.