Жыццё банка
30.05.2014

Моладзь Беларусбанка нацэлена на поспех

Семінар па ідэалагічнай рабоце з моладдзю «Актуальныя пытанні работы з моладдзю ў сістэме ААТ «ААБ Беларусбанк» у сучасных умовах» і IV галіновая канферэнцыя Грамадскага аб'яднання «Беларускі  рэспубліканскі саюз моладзі» ААТ «ААБ Беларусбанк», якія адбыліся 28 мая 2014 года, акрэслілі перспектывы маладзёжнай палітыкі банка.

Вітаючы ўдзельнікаў форуму, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык падкрэсліў, што і надалей стаўка будзе рабіцца на моладзь. 36% работнікаў - гэта маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, 15% з іх - кіраўнікі структурных падраздзяленняў. «Вам прадастаўлены магчымасці для павышэння свайго прафесійнага ўзроўню і кар'ернага росту, для рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу», - запэўніў кіраўнік і заклікаў маладых праяўляць больш ініцыятывы, паабяцаўшы падтрымку ва ўсіх пачынаннях. 

Мерапрыемства стала платформай для абмену меркаваннямі і цікавых зносін. Арганізатары ўпэўнены, што яно будзе садзейнічаць актывізацыі дзейнасці галіновай арганізацыі БРСМ і моладзі банка ў цэлым.

{gallery_29797}