Жыццё банка
19.05.2014

Супрацоўніца Беларусбанка - "Місіс Беларусь" (прэс-рэліз)

Юлія Перагудава, спецыяліст па АРБП філіяла №300 - Гомельскага абласнога ўпраўлення, стала першай у гісторыі краіны "Місіс Беларусь". Больш чым з 1000 прэтэндэнтак на карону яна ўвайшла ў тройку фіналістак.

Праграма ўключала чатыры выхады канкурсантак: паказ сукенак беларускіх мадэльераў, дэфіле ў купальніках, выхад з дзецьмі, а таксама выхад у вячэрніх сукенках. Юлія  выступала пад № 13. Імя пераможцы стала вядома ў час трансляцыі шоу са сталічнага Палаца спорту - па выніках SMS-галасавання гледачоў яна з 15 прэтэндэнтак атрымала карону пераможцы. Акрамя галоўнага прыза - кароны ручной работы з жэмчугу, крышталяў Swarovski і сярэбраных ніцяў - дзяўчына атрымала спецыяльны прыз ад тэлеканала ОНТ. Юлія разам са сваёй сям'ёй адправіцца на папулярны спа-курорт у райскім кутку планеты на Мальдывах.

Юлія Перагудава працуе ў сістэме ААТ «ААБ Беларусбанк»  з 2001 года. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Калегі гавораць аб ёй як аб выдатным спецыялісце, адкрытым і шчырым чалавеку. Добрая жонка, цудоўная гаспадыня, маці дваіх чароўных дзетак - хлопчыка 4,5 гадоў і дзяўчынкі 2 гадоў. І проста прыгажуня! Дарэчы, у 2007 годзе Юлія заваявала тытул «Міс Чароўнасць» у конкурсе «Міс Беларусбанк».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»