Жыццё банка
13.05.2014

Ушаноўваем і павышаем фінансавую граматнасць

Быць фінансава граматным важна ў любым узросце, лічаць у Беларусбанку. Таму і арганізавалі ў дні святкавання Вялікай Перамогі сумесную сустрэчу (групай па фінансавай граматнасці цэнтральнага апарата і філіяла №614) з ветэранамі, якія пражываюць у Рэспубліканскім  інтэрнаце ветэранаў вайны і працы ў  Ждановічах.

Пасля віншаванняў з Днём Перамогі і пажаданняў моцнага здароўя і бадзёрасці духу было адзначана, што людзі старэйшага пакалення - найбольш адданая банку катэгорыя кліентаў. Асабліва радуе іх неабыякавасць, інтарэс да жыцця і жаданне спасцігаць новае. Пытанняў падчас сустрэчы было шмат. Як аформіць завяшчальнае распараджэнне? У чым адрозненне завяшчальнага распараджэння ад даверанасці? Які ўклад самы выгадны? Якія ўклады пераафармляюцца, а якія не? І іншыя. Усе жадаючыя мелі магчымасць атрымаць індывідуальныя кансультацыі ў спецыялістаў рознічнага бізнесу і юрыдычнага дэпартамента цэнтральнага апарата.

Сустрэча з ветэранамі прайшла ўрачыста і цёпла. Душэўная размова і ўвага, у якой так маюць патрэбу гэтыя заслужаныя людзі. І за прагучаўшымі з вуснаў ветэранаў словамі: "Дзякуй, што вы побач!" - адчуванне выкананай карыснай і добрай справы.

{gallery_29742}