Жыццё банка
28.02.2014

Беларусбанк пабудаваў катэдж для дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

{gallery_29575}

26 лютага ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў раёне дзіцячага дома сямейнага тыпу. Бацькі-выхавацелі Абдзігапар і Надзея Ерназаравы выхоўваюць восем непаўналетніх дзяцей, у тым ліку пяцёра прыёмных. Катэдж для вялікай сям'і пабудаваў Беларусбанк. Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык уручыў шматдзетнай сям'і ключы ад раскошнага дома і каштоўныя падарункі. У цырымоніі адкрыцця  таксама прыняў удзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.