У Цэнтральным офісе банка адбыўся семінар «Сучасныя камунікацыйныя тэхналогіі як сродак прасоўвання банкаўскага бізнесу» для менеджараў па рэкламна-інфармацыйнай рабоце і актыўных аўтараў банкаўскіх карпаратыўных выданняў.
У якасці спікераў на семінары выступілі кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх СМІ, вопытныя журналісты, спецыялісты па Public Relations, брэндынгу і рэпутацыйным менеджменце. Асноўная мэта - вывучэнне вопыту правядзення PR-мерапрыемстваў, напісанне і аналіз PR-тэкстаў, рэагаванне на крызісныя сітуацыі.