Жыццё банка
13.02.2014

Урачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурсу «Прафесіянал года»

{gallery_29526}

Урачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурсу «Прафесіянал года», работнікаў банка, занесеных на Рэспубліканскую Дошку Гонару ААТ «ААБ Беларусбанк» і рэспубліканскую Дошку Гонару Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «ААБ Беларусбанк», адбылася ў Мінску 12 лютага 2014 года.

Прысутных віталі першы намеснік старшыні праўлення банка Генадзій Сяргеевіч Гаспадарык, старшыня Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў - Аляксандр Львовіч Ліхтаровіч, старшыня аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Адкрытага ацыянернага таварыства «ААБ Беларусбанк» - Наталля Іванаўна Петрачкова.