Жыццё банка
11.02.2014

У будні і святы - разам! «Беларусбанк» прыняў удзел ва ўшанаванні творчага калектыву «Дружбакi i сяброўкi».

Сваё 15-годдзе 6 лютага 2014 года адзначыла народная студыя вакалу «Дружбакi i сяброўкi», створаная на базе Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

«Дружбакi i сяброўкi» - лаўрэат 9-га Пражскага Міжнароднага фестывалю дзіцяча-юнацкай музычнай творчасці, пераможца заключнага этапу 5-га Рэспубліканскага фестывалю дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Беларускі вянок», лаўрэат адкрытага фестывалю «Палітра творчасці».

image1

На фота: Начальнік філіяла № 700 - Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Міхайлавіч Ананіч

Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж і «Беларусбанк» звязваюць дзесяцігоддзі дзелавога супрацоўніцтва, дзе амаль 20 гадоў знаходзіцца гэта навучальная ўстанова на разлікова-касавым абслугоўванні. Таму кіраўніцтва Магілёўскага абласнога філіяла не магло пакінуць без увагі ўрачыстасць з нагоды ўшанавання творчага калектыву каледжа. Начальнік філіяла № 700 - МАУ ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч выказаў у адрас юбіляра самыя добрыя словы і пажадаў народнай студыі вакалу «Дружбакi i сяброўкi» новых перамог і творчых дасягненняў.

image3

На фота: Начальнік філіяла № 700 - Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Міхайлавіч Ананіч віншуе Заслужаную артыстку РБ Алёну Ланскую

У святочным канцэрце ўзялі ўдзел і выпускнікі студыі, у ліку якіх  Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Іван Буслай.

Алёна Ланская ў свой час у гэтым каледжы атрымала спецыяльнасць «банкаўская справа», а потым год працавала ў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»