{gallery_29519}
XІ Рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжных гонках сярод супрацоўнікаў «Беларусбанка» сабралі ўсіх аматараў зімовых відаў спорту на сталічнай лыжаролернай трасе. 8 лютага праводзіліся Мінскі гарадскі і фінальны рэспубліканскі туры лыжні.
Вітаючы ўдзельнікаў спаборніцтваў, намеснік Старшыні Праўлення У.А. Занько выказаў упэўненасць, што святочная атмасфера і выдатны настрой стануць залогам дэманстрацыі добрых вынікаў.
«Не забывайце, што нашы спаборніцтвы супалі з правядзеннем Алімпійскіх гульняў у Сочы. Гэта не можа не накласці адбітак на вашы вынікі. Хто ведае, магчыма, нехта з вас установіць чарговы рэкорд», - падкрэсліў кіраўнік.
Праграма мерапрыемства ўключала старты мужчын (2,5 км), жанчын (1 км), дзяцей, эстафету і масавы забег.
Кубак пераможцы Мінскага гарадскога тура спаборніцтваў па лыжных гонках атрымалі супрацоўнікі філіяла № 527 «Белжэлдор», 2-е месца заваявала каманда цэнтральнага апарата, 3-е дасталася філіялу № 511.
У Рэспубліканскіх спаборніцтвах па лыжных гонках лепшымі аказаліся мінчане. Кубак перамажцы застаўся ў сталіцы - 1-е месца ў філіялаў і ЦБП г. Мінска і цэнтральнага апарата.
Другое месца заняў філіял № 500-Мінскага ўпраўлення, 3-е прызавое месца ў філіяла № 200-Віцебскае АУ.
Спаборніцтвы ператварыліся ў сапраўднае зімовае свята, якое сабрала не толькі банкаўскіх спартсменаў, але і іх сем'і, калег, сяброў.
Балельшчыкі маглі праверыць сваё майстэрства ў стральбе з лука і арбалета. Для дзяцей былі арганізаваны гульні. Выдатны настрой стваралі творчыя калектывы і палявая кухня з блінамі і гарбатай. Відовішчнасць спаборніцтвам надалі паказальныя выступленні клуба паўночных ездавых сабак.
На думку арганізатараў, падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць падтрымцы здаровага ладу жыцця, выхаванню карпаратыўнай культуры.
Заняткам фізічнай культурай у калектыве найстарэйшага банка краіны надаецца шмат увагі. Спартакіяды, матчы, спаборніцтвы сталі традыцыйнымі. Кіраўніцтва лічыць, што спорт да ўсяго выхоўвае пачуццё лідара, што садзейнічае яднанню калектыву і тым вызначае поспех справы.
Прэс-служба ААТ « ААБ Беларусбанк»