Жыццё банка
20.01.2014

Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

{gallery_29486}

120 устаноў ААТ «ААБ Беларусбанк» прынялі актыўны ўдзел у правядзенні рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

У навагоднія і калядныя святы супрацоўнікі банка наведалі 164 дзіцячыя сацыяльна значныя аб'екты: школы-інтэрнаты, дзіцячыя дамы, сацыяльныя прытулкі, апякунскія, прыёмныя і шматдзетныя сем'і, бальніцы, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Ласункі і святочныя прадстаўленні атрымалі ў падарунак ад Беларусбанка дзеці, якія знаходзяцца на лячэнні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пульманалогіі і фцізіятрыі, а таксама ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. У Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат банк таксама перадаў бытавую тэхніку. Акрамя таго, 13 дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў Беларусбанк, атрымалі да святаў выдатныя навагоднія елкі.

Усе структурныя падраздзяленні банка ў рэгіёнах таксама не пакінулі без увагі свае падшэфныя дзіцячыя ўстановы.

За кошт асабістых ахвяраваннняў работнікаў банка, сродкаў АПА ААТ «ААБ Беларусбанк», АВП РГА «Белая Русь» ААТ «ААБ Беларусбанк», АК ГА «БРСМ» ААТ «ААБ Беларусбанк», ААГА«БСЖ» аказана дапамога на суму 433 719 750 бел. рублёў.