Жыццё банка
16.12.2013

Дынаміка вашых магчымасцяў

 {gallery_29413}

«Дынаміка вашых магчымасцяў» - такі слоган карпаратыўнага календара Беларусбанка на наступны 2014 год.

Дынамічнасць развіцця, мэтанакіраванасць, працавітасць, пастаянны пошук, работа на вынік і імкненне ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе быць лідарам банкаўскага бізнесу закладзены ў аснову ідэі. Спартыўныя метафары вобразна перадаюць філасофію ААТ «ААБ Беларусбанк» -  лідара айчыннага банкаўскага рынку.

Увасабленне задуманага стала магчымым дзякуючы ўдзелу двухразовага сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 2012г., шматразовай чэмпіёнкі свету і Еўропы па плаванні Аляксандры Герасімені -  рэкламнага твара Беларусбанка.

Нагадаем, на нядаўна прайшоўшым у дацкім Хернінгу чэмпіянаце Еўропы   «залатая рыбка» айчыннага плавання заваявала дзве бронзавыя  ўзнагароды.