ШАЙБА ПАСЛУХМЯНА НАЙМАЦНЕЙШЫМ

{gallery_29356}

Сустрэча хакеістаў «Беларусбанка» і ХК «Прыазерск» з Санкт-Пецярбурга

Каб быць у добрай спартыўнай форме і падтрымліваць баявы дух, каманда павінна пастаянна гуляць, лічыць старшыня спарткамітэта Аляксандр Іванавіч Рак. Чарговая гульня, у якой нашы хакеісты прадэманстравалі майстэрства на лёдзе і волю да перамогі, адбылася 16 лістапада на арэне лядовага палаца ў г. Мінску.

Хакеісты «Беларусбанка» сустрэліся з камандай ХК «Прыазерск» з Санкт-Пецярбурга, пераможцам чэмпіянату маладзёжнай хакейнай лігі - першынства Расіі па хакеі сярод маладзёжных каманд сезона 2013/2014 гадоў.

Гульня была напружанай і захапляльнай. Ужо з першых мінут першага перыяду перавагу на лядовым полі захапіла наша каманда і ўтрымлівала яе да канца паядынку. У выніку гульня завершылася перамогай хакеістаў «Беларусбанка» з лікам 8:4. Лепшым нападаючым матча прызнаны Аляксандр Шаркевіч, бамбардзірам - Вадзім Навіцкі («Беларусбанк»), варатаром - Віктар Кузьмянкоў, абаронцам - Сяргей Ільін (ХК «Прыазерск»).

Гуляючы трэнер каманды Дзмітрый Юдзін адзначыў, што будучы чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску натхняе ігракоў і служыць добрым стымулам для павышэння майстэрства аматарскіх каманд і яшчэ большай папулярызацыі любімага ў нашай краіне гэтага віду спорту.

Сустрэчу з ХК «Прыазерск» каманда «Беларусбанка» правяла годна. Наперадзе - новыя турніры, у якіх хакеісты банка змогуць памерацца сіламі як з беларускімі аматарскімі клубамі, так і з замежнымі.

 

За інфармацыяй аб жыцці банка можна таксама сачыць і на нашых старонках у сацыяльных сетках:

Вконтакте  

Facebook