У «Беларусбанку» адбылася цырымонія ўшанавання маладых спецыялістаў

{gallery_29328}

У «Беларусбанку» адбылася цырымонія ўшанавання маладых спецыялістаў цэнтральнага апарата, філілаў г. Мінска, філіяла №500-Мінскага ўпраўлення і ПУП «АСБ Лізінг». Гэта, стаўшае ўжо традыцыйным, мерапрыемства ставіць сваёй мэтай пазнаёміць нядаўніх выпускнікоў навучальных устаноў з гісторыяй і традыцыямі ўстановы, дзе ім трэба будзе працаваць.

«Прымаючы Вас у сваю працоўную сям'ю, мы спадзяемся, што праца ў «Беларусбанку» стане справай ўсяго вашага жыцця, - падкрэсліў у прывітальным слове першы намеснік старшыні праўлення банка Генадзій Сяргеевіч Гаспадарык. - У банку для маладых спецыялістаў створаны ўсе магчымасці для самарэалізацыі. Тут знойдзецца прымяненне вашым ведам, навыкам, творчаму патэнцыялу, - запэўніў кіраўнік. - А ваша праца сёння вызначыць будучыню банка».

Маладых спецыялістаў вітала старшыня Цэнтральнай Кантрольнай камісіі БРСМ Алеся Сяргееўна Віннік. Яна ўручыла актывістам маладзёжнага руху Ганаровыя граматы ЦК ГА «БРСМ». Падзячныя лісты і каштоўныя падарункі за актыўную грамадскую дзейнасць уручаны супрацоўнікам банка Старшынёй Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Наталляй Івананаўнай Петрачковай, Старшынёй РГА Белая Русь ААТ «ААБ Беларусбанк» Валерыем Міхайлавічам Казловым.

Мерапрыемства, якое ўключала канцэртныя нумары, урачыстую клятву, выкананне  банкаўскага гімна, заклікана ўцягнуць маладых спецыялістаў у грамадскае жыццё, далучаць да карпаратыўнай культуры.

У гэтым годзе ў ААТ «ААБ Беларусбанк» прыйшло 415 маладых спецыялістаў. Гэта выпускнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта,  Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радаёэлектронікі Полацкага  дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа і інш. Колькасць работнікаў банка -  больш за 23 тысячы чалавек. З іх 6675 - маладыя людзі ва ўзросце да 31 года.