Жыццё банка
14.10.2013

ГАЛОЎНАЕ СЛОВА Ў НАШЫМ ЛЁСЕ - МАМА

{gallery_29252} 

У праваслаўнае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, 14 кастрычніка, Беларусь адзначыла Дзень маці. Яму папярэднічаў Тыдзень маці, напоўнены вялікімі і малымі, але абавязкова добрымі справамі і светлымі падзеямі.

Рэспубліканскае ўрачыстае мерапрыемства «Галоўнае слова ў нашым лёсе - мама!» у гэтым годзе адбылося 12 кастрычніка ў храме-помніку «У гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай ». Аб'яднаная арганізацыя ГА «БСЖ» ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняла актыўны ўдзел у яго арганізацыі і  правядзенні. А сярод 250 удзельнікаў святкавання наш банк прадстаўлялі 150 актывістак жаночага руху з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

Боская літургія, прысвечаная Дню маці, надала высокае духоўнае гучанне і асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству. Прысутныя ў храме ўсім мірам маліліся за здароўе і дабрабыт усіх маці і сямей Беларусі, за дараванне спакою і шчасця роднай зямлі.

Пасля агульнага фота і экскурсіі па храме-помніку ўдзельнікі мерапрыемства зноў сабраліся разам. З прывітальным словам і віншаваннямі да іх звярнуліся старшыня Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова і мітрафорны протаіерэй айцец Фёдар, настаяцель прыхода Усіх Святых. Выступілі сустаршыня ГА «БСЖ» Антаніна Морава і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БСЖ Раіса Лычкоўская. На свята былі запрошаны не толькі актыў БСЖ, але і жанчыны-інваліды, якія сталі матулямі ў гэтым годзе. Асобныя віншаванні былі адрасаваны ім, а таксама ўручаны падарункі. І выдатным падарункам для ўсіх стаў канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні аркестра музычнага ліцэя пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і выступленне царкоўнага хору.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, пакінулі светлы след у нашых сэрцах. Гэта свята - даніна павагі да ўсіх маці, прызнанне высокага статуса мацярынства. Прыемна, што з кожным годам Дзень маці становіцца ўсё больш значнай падзеяй у агульнанацыянальным маштабе.