Жыццё банка
04.09.2013

Свята кожнаму дзіцяці

{gallery_29238}

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі прайшла ініцыяваная моладдзю «Беларусбанка» дабрачынная акцыя «Збярэм дзіця ў школу».
На сабраныя Br15 млн было набыта шмат важных і патрэбных рэчаў: ад сродкаў асабістай гігіены да бытавой тэхнікі.

Юныя пацыенты цэнтра і медыцынскі персанал з радасцю сустрэлі ўжо стаўшых тут частымі гасцямі супрацоўнікаў банка, прадстаўнікоў айчыннага шоу-бізнесу і абаяльную Аляксандру Герасіменю, залатую рыбку беларускага плавання, рэкламны твар «Беларусбанка».

Цяжкая хвароба не дазволіла шасцігадовым пацыентам анкацэнтра з кветкамі, усмешкамі, добрымі пажаданнямі і традыцыйным першым званком стаць удзельнікамі ўрачыстых школьных лінеек. Зрабіць крок у Краіну Ведаў з новымі падручнікамі і сшыткамі, фламастарамі і лінейкамі ім дапамагла моладзь банка, паклапаціўшыся аб тым, каб кожны першаклашка да пачатку навучальнага года атрымаў новенькія школьныя прылады. Бо пачынаць атрымліваць веды гэтым дзецям давядзецца ў сценах РНПЦ.

Аднак на гэтым сюрпрызы ад «Беларусбанка» не скончыліся. Пакой псіхалагічнага суправаджэння цяпер будзе ўпрыгожваць вялікі ЖКІ тэлевізар, а лабараторыю анкацэнтра - халадзільнік. Не засталіся без увагі і іншыя пацыенты медыцынскай установы: прысмакі, цацкі, паветраныя шары і магчымасць пазнаёміцца з самой Залатой рыбкай - усё гэта дапоўніла адчуванне свята.