Слоўнік фінансавых тэрмінаў

Банкаўскі ўклад (дэпазіт) – грашовыя сродкі ў беларускіх рублях або замежнай валюце, якія размяшчаюцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў банку ці нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі ў мэтах захоўвання і атрымання даходу на тэрмін, або да запатрабавання, або да наступлення (ненаступлення) вызначанай у заключаным дагаворы акалічнасці (падзеі).