Слоўнік фінансавых тэрмінаў

АНАЛІТЫЧНЫ ЎЛІК – дэталізаванае адлюстраванне стану і руху актываў і пасіваў у грашовым і натуральным выражэнні на аналітычных рахунках бухгалтарскага ўліку. БУХГАЛТАРСКІ ЎЛІК – сістэма бесперапыннага і суцэльнага дакументальнага адлюстравання інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці арганізацыі метадам двайнога запісу ў грашовым выражэнні на рахунках бухгалтарскага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. СІНТЭТЫЧНЫ ЎЛІК – абагульненае адлюстраванне стану і руху актываў і пасіваў у грашовым выражэнні на сінтэтычных рахунках бухгалтарскага ўліку.