Слоўнік фінансавых тэрмінаў

Нерэзідэнты: фізічныя асобы – замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, указаных у абзацы другім пункта 7 гэтага артыкула; юрыдычныя асобы, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, з месцам знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх філіялы і прадстаўніцтвы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі; арганізацыі, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, створаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў, з месцам знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь; дыпламатычныя і іншыя афіцыйныя прадстаўнцтвы, консульскія ўстановы замежных дзяржаў, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі; міжнародныя арганізацыі, іх філіялы і прадстаўніцтвы; філіялы і прадстаўніцтвы нерэзідэнтаў, указаных у абзацах трэцім і чацвёртым гэтага пункта, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі; замежныя дзяржавы, іх адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія ўдзельнічаюць у адносінах, рэгулюемых валютным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.