Слоўнік фінансавых тэрмінаў

ЛІКВІДНАСЦЬ вызначаецца адпавяданнем тэрмінаў балансавых патрабаванняў банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі і атрыманых ім (ёй) абавязацельстваў, якія ўлічваюцца на пазабалансавых рахунках (далей – актывы), і абавязацельстваў банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, улічваемых на балансавых і пазабалансавых рахунках (далей – пасівы), і іншымі фактарамі. ФАКТЫЧНАЯ ЛІКВІДНАСЦЬ – гэта існуючыя актывы для аплаты абавязацельстваў банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі ў адпаведнасці з тэрмінамі пагашэння або па першым патрабаванні ў залежнасці ад віду абавязацельстваў. ПАТРАБУЕМАЯ ЛІКВІДНАСЦЬ – сума актываў, якую неабходна мець банку, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі для своечасовай аплаты сваіх абавязацельстваў пры іх запатрабаванні. Яна вызначаецца па суме пасіваў да запатрабавання, узважаных на рызыку адначасовага зняцця сродкаў па іх, абавязацельстваў, тэрміны пагашэння па якіх ужо насталі, а таксама па суме адмоўных неадпаведнасцей паміж актывамі і пасівамі па тэрмінах да 1 года.