Слоўнік фінансавых тэрмінаў

Даўгавыя інструменты: аблігацыі з фіксаванай або плаваючай працэнтнай стаўкай; дэпазітныя сертыфікаты; ашчадныя сертыфікаты; іпатэчныя аблігацыі; вэксалі; каштоўныя паперы, якія могуць быць абменены на каштоўныя паперы, указаныя ў абзацах другім-шостым; неканверсоўныя прывілеяваныя акцыі; іншыя падобныя каштоўныя паперы, цана якіх залежыць ад змяненняў памеру працэнтнай стаўкі; вытворныя каштоўныя паперы, базавым актывам якіх з’яўляюцца ўказаныя ў гэтым падпункце каштоўныя паперы, а таксама працэнтныя стаўкі або працэнтныя індэксы.