Урок па папаўненню ўкладнога рахунку ў Інтэрнэт-банкінгу

Увайшоўшы ў сістэму (https://ibank.asb.by), трапляем на галоўную старонку асабістага кабінета «Інтэрнэт-банкінга» (1).

1

 

 

Далей выбіраем раздзел «Плацяжы і пераводы», а затым рубрыку «Перавод сродкаў», з дапамогай якой і з’яўляецца магчымасць папоўніць укладны рахунак (2).

 

2_2

 

 

Выбіраем у рубрыцы «Перавод сродкаў» падрубрыку «Папаўненне ўкладнога рахунку». Звярніце ўвагу, што скарыстацца грашовымі сродкамі, залічанымі на рахунак, вы зможаце на наступны банкаўскі дзень пасля ажыццяўлення аперацыі. Аднак працэнты будуць налічвацца з даты папаўнення ўкладнога рахунку. Для працягу вам неабходна ўказаць, што перавод грашовых сродкаў не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю, націснуўшы на кнопку «Пацвярджаю» (3).

 

3_3

 

Праверце нумар рахунку і карткі, адкуль будуць спісаны сродкі, націснуўшы для гэтага кнопку «Выбраць крыніцу сродкаў для аперацыі». Ніжэй выбіраем від укладнога рахунку з выпадаючага спісу. Націскаем кнопку «Прадоўжыць» (4).

 

4_4

 

 

Уводзім нумар філіяла і аддзялення банка, у якім адкрыты ўкладны рахунак, а таксама нумар рахунку, код дакумента і суму. У нумары рахунку патрэбна ўказаць апошнія значныя лічбы, якія абазначаюць парадкавы нумар рахунку з дагавору банкаўскага ўкладу. Пад кодам дакумента маюцца на ўвазе тры апошнія лічбы нумару пашпарта. Мінімальная сума правядзення аперацыі — Br10 тыс./ $1 / 1 еўра, у залежнасці ад валюты, у якой быў адкрыты рахунак. Націскаем кнопку «Прадоўжыць» (5).

 

5_5

 

У  акне, якое з’явілася, правяраем ключавыя даныя і націскаем «Прадоўжыць». У выпадку выяўлення памылкі ёсць магчымасць не праводзіць аперацыю, націснуўшы кнопку «Адмена» (6).

 

6_6

 

 

У наступным акне правяраем поўныя даныя і націскаем «Аплаціць». Тут таксама ёсць магчымасць да ажыццяўлення плацяжу адмяніць яго (7).

 

7_7

 

Пераканайцеся, што з’явіўся надпіс «Аперацыя прайшла паспяхова». Калі ў далейшым вы зноў будзеце папаўняць гэтый жа ўкладны рахунак, у вас ёсць магчымасць захаваць даныя плацяжу. Для гэтага набіраем імя плацяжу ў адпаведны радок і націскаем кнопку «Захаваць». Для карэктнага завяршэння аперацыі застаецца толькі націснуць на кнопку «Гатова» (8).

 

8_8

 

Неабходна адзначыць, што пералічэнне грашовых сродкаў ажыццяўляецца толькі на ўкладныя рахункі, якія прадугледжваюць магчымасць унясення дадатковых узносаў. Паслуга не прадастаўляецца па крэдытных і карпаратыўных плацежных картках.