Урок: купля латарэйных білетаў «Ваша лато»

Калі ты малады і амбіцыёзны, поўны сілы і рашучасці, табе здаецца, што можна горы зрушыць адной толькі сілай сваёй думкі. І канешне, хочацца ўсяго і адразу. Аўтамабіль, новую мадэль iPhone, убачыць свет… Мары-мары. А раптам менавіта ты той шчаслівец, якому ўжо заўтра ўсміхнецца ўдача: вуаля! — і ў тваіх руках шыкоўны джэк-пот на здзяйсненне ўсіх тваіх жаданняў. Усё магчыма! Проста купі латарэйны білет у інфакіёску «Беларусбанка»

Набіраем на лічбавай клавіятуры ПІН-код карткі і націскаем «Подтвердить»

Выбіраем аперацыю «Платежи»

Выбіраем аперацыю «ЛОТЕРЕИ/ВЫИГРЫШИ»

затым — аперацыю «ВАШЕ ЛОТО» і націскаем «Далее»

Выбіраем даступны для куплі нумар тыражу латарэі і націскаем «Далее»

Выбіраем нумар латарэйнага білета і націскаем «Далее»

Уводзім нумар мабільнага тэлефона для апавяшчэння ад РУП «Беларускія латарэі»

Правяраем правільнасць інфармацыі на экране інфакіёска і націскаем «Оплатить»

Выбіраем спосаб атрымання чэка