Урок па рэгістрацыі SMS-банкінга

SMS-банкінг - паслуга, якая дазваляе трымальнікам плацежных картак, перадаплачаных картак, якія з’яўляюцца абанентамі аператараў мабільнай сувязі VELCOM, МТС, life:), праводзіць аперацыі шляхам адпраўкі з устройства мабільнай сувязі SMS-паведамленняў на спецыяльны нумар 611, а таксама з дапамогай USSD-запытаў, сэрвісу ТВ-банкінг і паслугі М-банкінг.

im01

Уводзім ПІН-код (1)

Выбіраем кнопку «Сервисные операции» (2)

Націскаем кнопку «SMS-банкинг» (3)

Выбіраем дзеянне «Регистрация» (4)

Азнаёміўшыся з умовамі Дагавору на аказанне паслугі SMS-банкінг, націскаем кнопку «Согласен» (5)

Выбіраем патрэбнага аператара, напрыклад Velcom, націскаем кнопку «Далее» (6)

Уводзім нумар тэлефона (7)

Націскаем кнопку «Далее» (8)

Адпраўляем з нумара мабільнага тэлефона, які пазначылі раней, SMS-паведамленне, якое ўтрымлівае лічбу 1 на нумар 611. Пасля адпраўкі SMS-паведамлення націскаем кнопку «Далее» на экране інфакіёска (9)

Забіраем чэк з паролем доступу да паслугі SMS-банкінг. Звярніце ўвагу: на мабільны тэлефон паступіць SMS-паведамленне з паролем SMS-банкінга, які неабходна будзе выкарыстоўваць пры правядзенні аперацый (10)