Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

БВФБ запусціла біржавы рынак дэпазітных аўкцыёнаў

22.03.2017

Беларуская валютна-фондавая біржа запусціла біржавы рынак дэпазітных аўкцыёнаў: першы аўкцыён адбыўся 21 сакавіка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Беларуская валютна-фондавая біржа адкрывае не проста новы напрамак сваёй дзейнасці, але і новы этап развіцця айчыннага фінансавага рынку - мы запускаем рынак біржавых дэпазітных аўкцыёнаў. Гэта дазволіць прадпрыемствам у высокаканкурэнтным асяроддзі максімізаваць свой прабытак ад размяшчэння сродкаў, а банкам больш актыўна і эфектыўна шукаць кліентаў", - сказаў старшыня праўлення БВФБ Андрэй Аўхіменя.

Старшыня праўлення БВФБ звярнуў увагу, што новы механізм - гэта, па сутнасці, перафармаціраванне фінансавага рынку Беларусі. "Гэта не проста вузкаспецыялізаваны біржавы прадукт, мы робім першы крок, каб адкрыць дэпазітны рынак для неабмежаванай колькасці банкаў і для неабмежаванай колькасці юрыдычных асоб, якія размяшчаюць свае сродкі. Гэта значыць, мы стварылі пляцоўку, на якой сыходзяцца прадаўцы і пакупнікі сродкаў. Прадпрыемства не павінна будзе бегаць па ўсіх банках, яно звяртаецца са сваімі рэсурсамі на біржу і тут ужо банкі пачынаюць змагацца за кліента і прапаноўваюць максімальную стаўку", - патлумачыў ён.

Андрэй Аўхіменя расказаў, як будзе працаваць рынак дэпазітных аўкцыёнаў. Дэпазітны агент (юрыдычная асоба, якая размяшчае сродкі) павінен спампаваць бясплатны дадатак на сайце біржы для падачы заяўкі. У гэтай заяўцы прапісваюцца ўсе неабходныя ўмовы - працэнтная стаўка, пажаданыя банкі і нават працягласць аўкцыёну (адзінае абмежаванне - праходзіць ён павінен падчас працы біржы). "Якія ўмовы выкладзены ў заяўцы, на такіх умовах і адбудзецца аўкцыён. Праходзіць аўкцыёны будуць штодзень. Пры гэтым мы выкарыстоўваем выключна электронны дакументазварот - ніякіх папер вазіць не трэба", - адзначыў ён.

З дэпазітных агентаў будзе спаганяцца збор у 1 капейку за здзелку, акрамя таго, 1 капейку юрыдычныя асобы павінны заплаціць за выкарыстанне ключа электроннага лічбавага подпісу. "Вынік таргоў - пратакол - раўняецца дэпазітнаму дагавору, а значыць кліенту не трэба будзе ехаць у банк штосьці дадаткова падпісваць. Усё ўжо падпісана электронным лічбавым подпісам. ПЗ для гэтай сістэмы распрацавалі спецыялісты біржы", - патлумачыў кіраўнік БВФБ. Для банкаў таксама прадугледжаны пэўны збор.

Паступова біржавы рынак дэпазітных аўкцыёнаў плануецца зрабіць даступным і для фізічных асоб. "Арамя таго, ёсць банкі, якім складана прыцягваць рэсурсы на міжбанкаўскім рынку. Мы спадзяёмся, што свае сродкі яны будуць размяшчаць тут, гэта значыць будзе сфарміраваны міжбанкаўскі рынак дэпазітаў Замежныя прадпрыемствы таксама могуць удзельнічаць у аўкцыёнах - яны павінны запоўніць усе дакументы на сайце біржы, адкрыць рахункі ў беларускіх банках і спакойна размяшчацца, значыць, гэта можа быць і трансгранічны бізнес", - канстатаваў Андрэй Аўхіменя. У будучым таксама будзе разглядацца варыянт, калі адно прадпрыемства будзе размяшчаць сродкі, а другое - прыцягваць іх побач з банкамі. "Гэта ўжо будзе хутчэй дэпазітна-крэдытная сістэма. Але над гэтым трэба яшчэ працаваць, думаю, у гэтым годзе мы да такога механізму яшчэ не прыдзем", - паведаміў ён.

Старшыня праўлення БВФБ звярнуў увагу, што, перш чым укараняць новы механізм, было праведзена апытанне сярод прадпрыемстваў. "Мы ўбачылі сур’ёзны інтарэс да гэтага прадукту - каля 85% апытаных кампаній выказалі зацікаўленасць у размяшчэнні сваіх сродкаў праз біржу. Іх аргументацыя простая - максімізацыя прыбытку ад размяшчэння сродкаў. Калі прадпрыемства размяшчае сродкі ў канкрэтным банку, то робіць гэта па стаўцы, прапанаванай гэтым банкам. Калі сродкі размяшчаюцца праз біржу, то стаўка будзе сфарміравана па выніках аўкцыёну сярод 27 банкаў, калі прадпрыемства само не абмяжуе іх колькасць", - адзначыў ён. Пакуль большую зацікаўленасць у выкарыстанні новай магчымасці выказваюць дзяржаўныя прадпрыемствы і дзяржаўныя банкі.

Сёння адбылася першая здзелка на рынку біржавых дэпазітных аўкцыёнаў: страхавая кампанія "Прамтрансінвест" размясціла ў Парытэтбанку 100 тыс. еўра па стаўцы 3,5%.

Кар. БЕЛТА

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / БВФБ запусціла біржавы рынак дэпазітных аўкцыёнаў