Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Аб змяненні класіфікацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у Рэспубліцы Беларусь - Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

12.11.2015

З 12 лістапада 2015 г. у Рэспубліцы Беларусь змяняецца класіфікацыя банкаўскіх укладаў (дэпазітаў). Гэта прадугледжана Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2015 г. № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)" (далей – Дэкрэт № 7). Дакумент уступіў у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне толькі на нанава заключаемыя дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту).

У адпаведнасці з дзеючай у цяперашні час класіфікацыяй, банкаўскія ўклады ў Рэспубліцы Беларусь падраздзяляюцца на некалькі відаў:

– тэрміновыя ўклады (вяртанне ўкладу ажыццяўляецца па заканчэнні тэрміну, вызначанага дагаворам, працэнтная стаўка залежыць ад сумы і тэрміну размяшчэння ўкладу – чым большая сума ўкладу і тэрмін яго размяшчэння, тым вышэй працэнтны даход);

– умоўныя ўклады (вяртанне ўкладу ажыццяўляецца пры наступленні пэўнай умовы (падзеі), зафіксаванай у дагаворы);

– уклады да запатрабавання (грошы з такога ўкладу можна здымаць у любы час без страты працэнтаў, але працэнтная стаўка па іх звычайна ніжэйшая ў параўнанні з іншымі відамі ўкладаў).

У адпаведнасці з Дэкрэтам № 7, пачынаючы з 12 лістапада 2015 г. дагаворы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўкладу будуць падраздзяляцца на безадзыўныя і адзыўныя.

Галоўнай адрознай асаблівасцю гэтых двух відаў дагавораў стануць умовы датэрміновага вяртання ўкладу.

Пры заключэнні адзыўнага дагавору будзе прадугледжвацца магчымасць датэрміновага вяртання ўкладу па ініцыятыве ўкладчыка. Пры гэтым канкрэтныя тэрміны і ўмовы вяртання ўкладу будуць прапісвацца ў дагаворы паміж банкам і ўкладчыкам.

Безадзыўным дагаворам датэрміновае вяртанне ўкладу па ініцыятыве ўкладчыка не прадугледжваецца. Вярнуць уклад да заканчэння тэрміну дзеяння дагавору можна будзе толькі са згоды банка.

Дагаворы банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), заключаныя да 12 лістапада 2015 г., будуць выконвацца на ранейшых умовах на працягу ўсяго тэрміну дзеяння. Пры падаўжэнні дагавору на новы тэрмін яго палажэнні павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі Дэкрэта № 7.

Пры гэтым дзяржава па-ранейшаму гарантуе поўнае захаванне грашовых сродкаў фізічных асоб у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і (або) ва ўклады ў банках, і пакрыццё 100 працэнтаў сумы гэтых сродкаў у валюце рахунку або ўкладу з выплатай працэнтаў.

Трэба адзначыць, што падыходы да класіфікацыі банкаўскіх укладаў, прадугледжаныя Дэкрэтам № 7, поўнасцю адпавядаюць міжнароднай практыцы. У многіх краінах свету распаўсюджана катэгорыя банкаўскіх укладаў, адрозных ад укладаў да запатрабавання. Агульным прынцыпам з’яўляецца неабходнасць узгаднення магчымасцей і ўмоў датэрміновага вяртання ўкладаў паміж банкам і ўкладчыкам. Як правіла, укладчык можа забраць грошы да заканчэння тэрміну ўкладу, але закон не абавязвае банк вяртаць уклад датэрмінова. Так, у Італіі, Фінляндыі, Францыі, Германіі магчымасць датэрміновага вяртання тэрміновых укладаў вызначаецца банкам і ўкладчыкам самастойна ў дагаворы. У Аўстрыі датэрміновае вяртанне тэрміновага банкаўскага ўкладу разглядаецца як крэдыт, за які выплачваюцца працэнты ад датэрмінова вернутай сумы за кожны поўны месяц, якога не хапае да тэрміну вяртання ўкладу. У Вялікабрытаніі паняцце "тэрміновы банкаўскі ўклад" не выкарыстоўваецца, аднак заканадаўства не перашкаджае бакам, якія дамаўляюцца, узгадняць любыя тэрміны і ўмовы банкаўскі ўкладаў, уключаючы штрафы і г. д. Такім чынам, усе ўмовы і правілы павінны быць вызначаны і ўзгоднены ў кожным асобным дагаворы паміж банкам і ўкладчыкам.

Разам са змяненнем класіфікацыі банкаўскіх укладаў у Рэспубліцы Беларусь Дэкрэтам № 7 таксама прадугледжана змяненне падыходаў да льготнага падаткаабкладання даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі ў выглядзе працэнтаў па банкаўскіх рахунках і ўкладах (дэпазітах) у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

Так, з 1 красавіка 2016 г. вызваленню ад падаходнага падатку з фізічных асоб не будуць падлягаць працэнтныя даходы, атрыманыя пры фактычным размяшчэнні грашовых сродкаў на бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках і ва ўкладах (дэпазітах) на тэрмін не менш за 1 год – у беларускіх рублях, і менш за 2 гады – у замежнай валюце. Пры гэтым падаходны падатак будзе спаганяцца толькі з працэнтных даходаў, а не з усёй сумы ўкладу, і толькі ў тым выпадку, калі працэнтная стаўка, па якой атрыманы гэты даход, перавышае памер дзеючай у банку працэнтнай стаўкі па ўкладзе да запатрабавання.

У выпадку неабходнасці выплаты падаходнага падатку з атрыманых працэнтных даходаў ніякіх дадатковых дзеянняў з боку ўкладчыка не патрабуецца: банк сам разлічвае суму падатку і пералічвае яе ў дзяржаўны бюджэт.

Пры заключэнні дагавору банкі абавязаны падрабязна інфармаваць укладчыкаў аб усіх умовах прыцягнення ўкладу, а ў выпадку неабходнасці спагнання падаходнага падатку з атрыманых укладчыкам працэнтных даходаў – аб суме пералічаных у бюджэт сродкаў.

Прыняцце Дэкрэта № 7 накіравана на фарміраванне банкамі Рэспублікі Беларусь доўгатэрміновай рэсурснай базы і больш эфектыўнае яе выкарыстанне, у тым ліку за кошт павышэння даступнасці крэдытаў для суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва. Пры гэтым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь будзе працягнута палітыка па падтрыманні працэнтных ставак па ўкладах на ўзроўні, які перавышае памер інфляцыі і забяспечвае захаванне зберажэнняў грамадзян.

Прэс-служба Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Аб змяненні класіфікацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у Рэ...