Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Урад і Нацбанк прымуць план дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва

17.01.2013
Урад і Нацыянальны банк Беларусі ў найбліжэйшы час прымуць план сумесных дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Дзмітрый Лапко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У найбліжэйшы месяц будзе зацверджаны план сумесных дзеянняў урада і Нацыянальнага банка па павышэнні фінансавай граматнасці, а таксама матрыцы неабходных мер, - адзначыў Дзмітрый Лапко. - Усе гэтыя дзеянні накіраваны на тое, каб дапамагаць грамадзянам разбірацца ў банкаўскіх і фінансавых паслугах. Літаральна да таго, што чыноўнікі пойдуць у школы, з тлумачальнымі лікбезамі на прадпрыемствы".
Нацыянальны банк два гады таму назад пачаў вялікую работу па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва. Можна канстатаваць, што фактычна створана інфраструктура для правядзення гэтай работы. У Нацбанку створаны аддзел фінансавай граматнасці насельніцтва. Пры Асацыяцыі беларускіх банкаў дзейнічае рабочая група і камітэт па фінансавай граматнасці. Створана на дзяржаўным узроўні міжведамственная камісія, у якую ўваходзяць прадстаўнікі дзяржорганаў, міністэрстваў і ведамстваў, а таксама прадстаўнікі Сусветнага банка, міжнародных арганізацый, аўдытарскіх кампаній, якія займаюцца пытаннямі павышэння фінансавай граматнасці.
Дзмітрый Лапко таксама адзначыў, што з 22 студзеня 2013 года ўступяць у сілу папраўкі ў Банкаўскі кодэкс Беларусі. У адпаведнасці з гэтым дакументам банкі павінны будуць указваць поўную працэнтную стаўку, якая будзе адлюстроўваць кошт крэдыту. Але ўжо шэраг банкаў з лістапада 2012 года прапануе насельніцтву прадукты, якія поўнасцю ілюструюць працэнтную стаўку, адлюстроўваюць рэальны кошт грошай, якія плаціць насельніцтва па гэтых крэдытах. Па яго словах, на сённяшні дзень у грамадзян няма зваротаў у Нацбанк з пытаннямі па такіх крэдытах. "Можа быць, гэтыя крэдыты толькі абслугоўваюцца на працягу двух месяцаў, але, па меншай меры, зараз грамадзянін ужо свядома ідзе на свае ўзаемаадносіны з банкам і разумее, колькі ён будзе плаціць і як, і гэтыя прадукты ў банках карыстаюцца попытам", - сказаў Дзмітрый Лапко. Ён патлумачыў, што грамадзяне павінны разумець: для таго, каб банк выдаў крэдыт, яму трэба прыцягнуць дэпазіт. "І людзі ў цэлым не абураюцца, калі ім банкі плацяць 45-50% гадавых па дэпазітах, - заўважыў ён. - Таму яны павінны адэкватны разумець, што стаўкі па крэдытах могуць і павінны быць вышэй за гэту стаўку, таму што закладваюцца ўласныя рызыкі банка і яго выдаткі на вядзенне банкаўскай справы".
Намеснік начальніка ўпраўлення рэгулявання крэдытна-дэпазітных аперацый Нацыянальнага банка Вольга Ілюкевіч адзначыла, што Нацбанк да ўступлення ў сілу Банкаўскага кодэкса ўжо прад'яўляў да банкаў патрабаванні: у пісьмовай форме знаёміць фізічных асоб і, калі патрэбна, юрыдычных асоб з поўным коштам крэдыту, з поўнай працэнтнай стаўкай. І кожны крэдытаатрымальнік, які заключаў крэдытны дагавор, да яго падпісання ставіў свой подпіс аб тым, што ён з гэтай інфармацыяй азнаёмлены і ведае аб поўнай стаўцы крэдыту. "Але пытанне ў тым, што часам рашэнне аб атрыманні крэдыту прымаецца на эмоцыях, на працягу некалькіх мінут для пакупкі якога-небудзь тавару, - сказала Вольга Ілюкевіч. - Дакументы, якія падпісваюцца ў банку, у іншых фінансавых арганізацыях, заўсёды трэба чытаць і разумець, пад чым чалавек падпісваецца і якія абавязацельствы на сябе прымае". 
Па яе словах, прадастаўленне поўнай інфармацыі аб кошце крэдыту ў Беларусі - гэта дастаткова ўнікальны крок, таму што такі падыход да фарміравання кошту банкаўскіх крэдытаў пакуль у міжнароднай практыцы не сустракаецца. "Пагэтаму мы будзем працаваць, праводзіць тлумачэнні, павышаць фінансавую граматнасць насельніцтва", - адзначыла прадстаўнік Нацбанка.
У сваю чаргу начальнік упраўлення кантролю за банкаўскай дзейнасцю Камітэта дзяржаўнага кантролю Уладзімір Валчок прывёў прыклад, калі некаторыя банкі не спяшаюцца прадставіць сваім кліентам поўную інфармацыю аб кошце крэдыту і прывабліваюць іх нізкімі працэнтнымі стаўкамі. Так, адзін банк рэкламіруе свае паслугі, прапануе атрымаць крэдыт пад стаўку 1% гадавых. Зразумела, што такіх ставак няма на крэдытным рынку. Але ў рэкламе не ідзе гаворка ні аб камісіі, ні аб памеры кошту крэдыту, у выніку атрымліваецца недобрасумленная рэклама. Калі зайсці на сайт гэтага банка, то можна ўбачыць, што па такім спажывецкім крэдыце неабходна заплаціць кожны месяц пэўную камісію тады поўная працэнтная стаўка, калі браць крэдыт на 1 год, складзе прыкладна 60%. Пры гэтым банк працуе ў рамках прававога поля, заўважыў прадстаўнік Камітэта дзяржкантроля. Але з 22 студзеня такая практыка спыніцца. "Гэта значыць, камісіі застануцца, яле яны будуць адкрытыя", - патлумачыў ён.

Кар. БЕЛТА

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Урад і Нацбанк прымуць план дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва