Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Нацбанк Беларусі лічыць неабходным надаць лізінгадаўцам статус фінансавых пасрэднікаў

24.01.2013
Нацыянальны банк Беларусі лічыць неабходным надаць лізінгавым кампаніям статус фінансавых пасрэднікаў для павелічэння фінансавага патэнцыялу лізінгавай галіны. Аб гэтым паведаміў сёння на канферэнцыі "Лізінг у Беларусі. Тэндэнцыі і перспектывы" начальнік упраўлення рэгулявання нябанкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Беларусі Дзмітрый Набздораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пераход да інтэграванага рэгулявання (мегарэгулявання) і нагляду за ўсімі сектарамі фінансавага рынку, акрамя банкаўскага сектара, з'яўляецца ўзгодненай палітыкай урада і Нацыянальнага банка на фінансавым рынку краіны на найбліжэйшую пяцігодку", - адзначыў Дзмітрый Набздораў. Пры гэтым плануецца, што Нацыянальны банк будзе ў тым ліку здзяйсняць рэгуляванне і адказваць за развіццё лізінгавай дзейнасці. Праект указа аб некаторых пытаннях рэгулявання фінансавой сферы ў цяперашні час разглядаецца ў Савеце Міністраў.
Сярод крыніц фінансавання лізінгавых аперацый уласныя сродкі лізінгавых кампаній займаюць толькі каля 25%, астатнія 75% - гэта пазычаныя сродкі, у асноўным крэдыты банкаў. Лізінгавы партфель лізінгавых кампаній, заснаваных банкамі, займае больш за 70% ад агульнага лізінгавага партфеля. З прыведзенай інфармацыі вынікае, што лізінг у Беларусі развіваецца выключна за кошт прысутнасці на ім банкаў. Гэта адбываецца праз стварэнне лізінгавых кампаній, крэдытаванне лізінгавых кампаній, шляхам непасрэднага ажыццяўлення банкамі лізінгавых аперацый, звярнуў увагу Дзмітрый Набздораў. У цэлым такая сітуацыя адпавядае агульнаеўрапейскім паказчыкам, дзе найбольш буйныя лізінгадаўцы або адносяцца да банкаўскага сектару, або з'яўляюцца падраздзяленнямі буйных прамысловых і фінансава-інвестыцыйных холдынгаў, адзначыў ён. "Кансалідацыя банкаўскага і лізінгавага бізнесу аб'ектыўна падштурхоўвае да ўсталявання для гэтых двух сегментаў фінансавага рынку адзінага рэгулятара", - лічаць у Нацбанку.
У цяперашні час павелічэнне фінансавага патэнцыялу лізінгавай галіны ў цэлым магчыма за кошт прыходу на ўнутраны рынак буйных замежных інвестараў, з'яўлення новых буйных унутраных інвестараў, якія не з'яўляюцца банкамі, накіравання на развіццё лізінгу значных бюджэтных сродкаў (сродкі ў бюджэце на 2013 год на гэтыя мэты не прадугледжаны), лічаць у Нацыянальным банку. Акрамя таго, актывізацыя развіцця лізінгавай галіны магчыма шляхам рыначнага пераразмеркавання грашовых сродкаў, генерыруемых на фінансавым рынку, у тым ліку шляхам іх ператоку з банкаўскага на лізінгавы сегмент. Гэты шлях, па меркаванні Нацыянальнага банка, самы рэалістычны.
"Для яго рэалізацыі спатрэбіцца прыняцце мер, накіраваных на набыццё лізінгавымі кампаніямі рэальнага статуса фінансавых пасрэднікаў. У выніку банкі пры крэдытаванні лізінгавых кампаній будуць ацэньваць іх крэдытаздольнасць не па аналогіі са звычайнымі юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць гаспадарчую дзейнасць, а з улікам асаблівасцяў, уласцівых фінансавым пасрэднікам. Гэта магчыма пры ўмове, што канкрэтны дзяржаўны орган возьме на сябе функцыі па нагляду за фінансавай  устойлівасцю лізінгавых кампаній. Нацыянальны банк, якія мае шматгадовы вопыт ажыццяўлення банкаўскага нагляду, прапанаваў сваю кандыдатуру на гэту ролю", - расказаў Дзмітрый Набздораў.
Пазней па меры ўмацавання фінансавага патэнцыялу лізінгавых кампаній і ўдасканалення механізмаў нагладу за лізінгавай дзейнасцю Нацыянальны банк як цэнтральны банк краіны зможа забяспечыць допуск лізінгавых кампаній на міжбанкаўскі рынак або нават выступіць для іх крэдыторам апошняй інстанцыі, па аналогіі з рэфінансаваннем банкаў, што здольна вывесці развіццё лізінгавай галіны на новы ўзровень, адзначыў прадстаўнік Нацбанка. "У гэтым выпадку больш рэалістычным становіцца з'яўленне на рынку новых унутраных і замежных інвестараў, што азначае развіццё лізінгу", - дадаў ён. Пры гэтым перадача рэгулюючай функцыі Нацыянальнаму банку не будзе перашкаджаць ураду Беларусі і ў далейшым стымуляваць развіццё асобных прадпрыемстваў (вытворцаў, лізінгадаўцаў, лізінгаатрымальнікаў) за кошт бюджэтных сродкаў, сказаў Дзмітрый Набздораў.
Трэба адзначыць, што магчымая перадача Нацыянальнаму банку функцый рэгулятара ў сферы лізінгавай дзейнасці выклікала актыўнае абмеркаванне ўдзельнікамі канферэнцыі. У прыватнасці, з боку лізінгадаўцаў прагучала меркаванне, што ў такім выпадку можа адбыцца манапалізацыя рынку лізінгу банкаўскімі кампаніямі, засяроджванне лізінгу ў буйных гарадах і іншыя змяненні, якія прывядуць да пагаршэння ўмоў іх дзейнасці. На думку Дзмітрыя Набздорава, удзел банкаў на рынку лізінгу ўжо зараз дастаткова вялікі, таму асцерагацца манапалізацыі рынку не варта. Дзейнасць Нацыянальнага банка, калі ён атрымае паўнамоцтвы па рэгуляванні на гэтым рынку, будзе накіравана на яго развіццё, падкрэсліў прадстаўнік рэгулятара.

Кар. БЕЛТА

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Нацбанк Беларусі лічыць неабходным надаць лізінгадаўцам статус фінансавых пасрэднікаў