Навіны банка і прэс-рэлізы
21.04.2022

Банк папярэджвае аб складанасцях пры правядзенні некаторых безнаяўных аперацый і прапануе альтэрнатыву

У сувязі з тым, што плацежныя сістэмы Visa і Mastercard спынілі сваю работу ў Расійскай Федэрацыі, трымальнікі картак Visa, Mastercard і БЕЛКАРТ-Maestro, эмітаваных Беларусбанкам, могуць сутыкнуцца з немагчымасцю:

  • ажыццяўлення безнаяўных аперацый у арганізацыях гандлю (сэрвісу) на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі;
  • правядзення плацяжоў у сэрвісах і інтэрнэт-магазінах, якія выкарыстоўваюць расійскі эквайрынг для прыёму плацяжоў;
  • ажыццяўлення пераводаў на карткі, эмітаваныя расійскімі банкамі;
  • папаўнення расійскіх электронных кашалькоў або правядзення аперацый праз гэтыя кашалькі, калі да іх прывязана картка Visa/Mastercard/БЕЛКАРТ-Maestro.

Ажыццяўленне аперацый на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у расійскіх інтэрнэт-магазінах, а таксама ў шэрагу іншых краін даступна з выкарыстаннем чыпавых картак БЕЛКАРТ Беларусбанка (за выключэннем картак БЕЛКАРТ-Maestro) у сетцы прыёму картак плацежнай сістэмы «Мір». Канверсія міжнародных аперацый у беларускія рублі ажыццяўляецца плацежнай сістэмай «Мір» па ўстанаўліваемых ёй курсах.

У лінейцы прадуктаў банка ёсць карткі БЕЛКАРТ, якія дазваляюць акрамя надзейнасці разлікаў атрымліваць мані-бэк за ажыццяўленне аперацый і іншыя перавагі. Так па аперацыях аплаты тавараў з карткай #можнаўсё банк выплаціць мані-бэк 0,6%, а з «Ізі-картай» можна атрымаць вяртанне 2% ад сумы пры разліках у сферы забаў, рэстаранах і кафэ, а яшчэ зняць наяўныя ў банкаматах іншых банкаў без камісіі (200 руб. у месяц). 

 «Ізі-карта» і #можнаўсё даступны да афармлення тэрмінам на 5 гадоў у беларускіх рублях да новых і дзеючых рахункаў, а таксама да рахункаў з базавымі ўмовамі абслугоўвання. Аформіць абедзве карткі можна як ва ўстанове банка, так і дыстанцыйна: на сайце банка, у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг». Пры афармленні карткі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» яе можна атрымаць не выходзячы з дома: картку даставяць вам прама ў паштовую скрыню.

А юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам банк прапануе картку БЕЛКАРТ-КАРПАРАТЫЎНАЯ, якая дазволіць бесперашкодна ажыццяўляць аперацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!