Навіны банка і прэс-рэлізы
18.04.2022

Пераасэнсоўваючы міфалогію: з новым дызайнам картак Клуба «Лэдзі» можна адчуць сябе багіняй

У гонар свайго 100-годдзя Беларусбанк запускае абноўленую калекцыю дызайнаў картак. Першая ў чарзе – картка Клуба «Лэдзі».

image001

Падрыхтоўка да святкавання юбілею банка працягваецца. На чарзе — абнаўленне дызайну плацежных картак. Канцэпцыя рэдызайну – славянская міфалогія. Яна дазволіць аб’яднасць і падкрэсліць асаблівасць кожнай карткі з дапамогай выявы на іх славянскіх багоў. Калекцыя такіх картак будзе лімітаваная.

Міфалогія — спосаб захавання традыцый у зменлівай рэчаіснасці. Такая ідэя вельмі адпавядае нашаму банку. Банк пастаянна мадэрнізуецца, удасканальваецца, уваходзіць у лічбавы свет. Аднак гэта не перашкаджае яму звяртацца да сваёй шматгадовай гісторыі. Бо гэта дазваляе нам ацаніць маштабы нашых дасягненняў, — расказала намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна.

Першымі прымераць новы дызайн карткі Клуба «Лэдзі». На пярэднім баку карты з’явіцца вобраз багіні урадлівасці, лёсу і заступніцы жаночага рамяства і рукадзелля Макошы. Паводле міфаў, багіня пасылала ўдачу тым, хто шанаваў традыцыі і выконваў абрады. Як правіла, Макош паказвалася ў вобразе маладой жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі і пражай у руках, якая ўвасабляе рамяство і лёс чалавека.

Кананічны вобраз багіні Макошы адрозніваецца ад сучаснага. Зараз жанчына стаіць на адным узроўні з мужчынам. У старажытнасці яе задача абмяжоўвалася пабудовай побыту і сям’і. Мы спадзяёмся, што картка з такім дызайнам стане напамінам нашым лэдзі пра тое, што часам у патоку шматзадачнасці неабходна ўмець спыніцца, успомніць пра сямейныя традыцыі і дазволіць сабе правесці час з роднымі і блізкимі, — адзначае Святлана Кажэкіна.

2

Картку з новым дызайнам можна аформіць у аддзяленні банка або  дыстанцыйных каналах банка (інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, сайт, інфакіёск і па тэлефоне 147).

Існуючы візуал карткі Клуба «Лэдзі» таксама даступны для афармлення. Гэта варта ўлічваць пры заказе новай карткі. Напаўненне Клуба «Лэдзі» засталося ранейшым.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!