«Беларусбанк» стаў першым банкам-экваерам па прадастаўленні сэрвісу прыёму плацяжоў у сетцы Інтэрнэт па картках расійскай плацежнай сістэмы «Мір» на тэрыторыі Беларусі.
Цяпер трымальнікі картак плацежнай сістэмы «Мір» змогуць ажыццяўляць пакупкі і аплачваць паслугі ў беларускіх інтэрнэт-магазінах, падключаных да сістэмы інтэрнэт-плацяжоў «Беларусбанка» ў супрацоўніцтве з кампаніяй АССІСТ — партнёрам банка па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў.
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал і супольнасць у Viber.