Навіны банка і прэс-рэлізы
16.03.2022

«Ізі-карта» і #можнаўсё: новыя карты Белкарт «Беларусбанка» з мані-бэкам і іншымі перавагамі

Ужо сёння кліенты «Беларусбанка» могуць аформіць новыя картачныя прадукты на базе плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ: «Ізі-карта» і #можнаўсё. Аперацыі па гэтых картках даступны не толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але на тэрыторыі краін, дзе абслугоўваюцца карткі плацежнай сістэмы «МІР» (Расія, Арменія, Узбекістан, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Турцыя, В’етнам).

Новыя карты будуць цікавы тым, хто хоча ажыццяўляць безнаяўныя аперацыі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі і пры гэтым атрымліваць стабільны мані-бэк.

Мяркуйце самі. З «Ізі-картай» можна атрымаць вяртанне 2% ад сумы пры разліках у сферы забаў, рэстаранах і кафэ. З картай #можнаўсё мані-бэк складзе 0,6% пры разліку ў большасці арганізацый гандлю і сэрвісу. А калі разлічвацца ў арганізацыях-партнёрах, можна вяртаць да 12% ад выдаткаваных сум.

Акрамя таго, уладальнікі «Ізі-карты» могуць здымаць сродкі ў банкаматах любых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь на суму да 200 бел.руб. у месяц без камісіі, а таксама аформіць спецыяльны анлайн-дэпазіт «Беларусбанк-анл@йн» у беларускіх рублях тэрмінам на 3 і 6 месяцаў.

«Ізі-карта» і #можнаўсё даступны да афармлення тэрмінам на 5 гадоў у беларускіх рублях да новых і дзеючых рахункаў, а таксама да рахункаў з базавымі ўмовамі абслугоўвання. Аформіць абедзве карткі можна як ва ўстанове банка, так і дыстанцыйна: на сайце банка, у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг».

Нагадаем, пры афармленні карткі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг», яе можна атрымаць , не выходзячы з дома – картку даставяць прама ў паштовую скрыню.

Афармляйце картку БЕЛКАРТ зручным для вас спосабам і разлічвайцеся надзейна, бяспечна і выгадна.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!