Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2022

Стартаваў выпуск новай карткі БЕЛКАРТ-КАРПАРАТЫЎНАЯ

Карпаратыўныя кліенты для аплаты расходаў сваіх кампаній могуць аформіць картку БЕЛКАРТ-КАРПАРАТЫЎНАЯ.

Гэта картка прызначана для безнаяўных разлікаў, аплаты накладных, прадстаўніцкіх, транспартных, камандзіровачных і іншых расходаў суб’ектаў гаспадарання.

З дапамогай карты БЕЛКАРТ-КАРПАРАТЫЎНАЯ можна:

  • аплачваць тавары і паслугі ў адзін дотык — карта абсталявана кантактавым і бескантактавым мікрапрацэсарам EMV;
  • здымаць наяўныя;
  • ажыццяўляць аперацыі на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў сетцы абслугоўвання плацежнай сістэмы «Мір» і яе плацежных сістэм-партнёраў (Расійская Федэрацыя, Арменія, Абхазія і Паўднёвая Асеція, Казахстан, Кыргызстан, Турцыя).

Тэрмін дзеяння такой карты — 35 месяцаў. У рамках пакетаў паслуг абслугоўванне 3 карт БЕЛКАРТ-КАРПАРАТЫЎНАЯ бясплатнае.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!