Навіны банка і прэс-рэлізы
21.08.2020

Наглядальны савет ААТ «ААБ Беларусбанк» узначаліў Дзмітрый Крутой

У ААТ «ААБ Беларусбанк» прайшоў пазачарговы Агульны сход акцыянераў, у ходзе якога прынята рашэнне аб выбранні Наглядальнага савета. У рэжыме відэаканферэнцыі адбылося таксама пасяджэнне Наглядальнага савета ў абноўленым складзе.

Старшынёй Наглядальнага савета абраны намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, яго намеснікам – намеснік Міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Ярашэвіч і намеснік Міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч.

У адпаведнасці з дзеючай сістэмай карпаратыўнага кіравання сфарміраваны склады 5 камітэтаў пры Наглядальным савеце, якія ўзначальваюць неазлежныя дырэктары і члены Наглядальнага савета, пры гэтым падоўжаны паўнамоцтвы старшыняў Аўдытарскага камітэта Віктара Даранкевіча, Камітэта па рызыках Міхаіла Альшанскага, Камітэта па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях Дмітрыя Панкова, Камітэта па стратэгіі  Рамана Восіпава, Камітэта па лічбавай трансфармацыі Уладзіміра Басько.

Наглядальным саветам заслухана інфармацыя аб выніках працы банка і рэалізацыі стратэгіі развіцця, аб мерах па развіцці лічбавага банкінгу і IT-сістэм банка за студзень-чэрвень 2020 года, а таксама аб ходзе работ па распрацоўцы Стратэгіі развіцця банка на 2021-2023 гады.

Наглядальным саветам зацверджана справаздача службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў банку і банкаўскім холдынгу, аб стане сістэмы кіравання рызыкамі і аб узроўні рызык па выніках першага паўгоддзя. Работа па арганізацыі сістэмы кіравання рызыкамі ў банку прызнана Наглядальным саветам здавальняючай і адпаведнай  аб’ёмам і маштабам дзейнасці банка.

На пасяджэнні актуалізаваны палажэнні аб камітэтах пры Наглядальным савеце, палажэнне аб Карпаратыўным сакратары, Інфармацыйная палітыка банка. Прынята рашэнне аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка 28 жніўня 2020 года з павесткай дня «Аб актуалізацыі лакальных прававых актаў ААТ «ААБ Беларусбанк».

Наглядальны савет прыняў шэраг рашэнняў аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Мост у будучыню», а таксама аб бязвыплатнай перадачы маёмасці, невыкарыстоўваемай у дзейнасці банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"